Правядзенне маніторынгу і выязнога прыёму грамадзян
23.01.2023 намеснік начальніка Слуцкага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Перапечка Ю.С. у мэтах прафілактыкі вытворчага траўматызму, а таксама захавання работадаўцамі заканадаўства аб ахове працы правяла маніторынг у КУП "Старадарожскае ЖКГ", па выніках якога правяла нараду з работнікамі арганізацыі.
Таксама, праведзены выязны прыём грамадзян, у ходзе якога ўзнімаліся пытанні забеспячэння працуючых сродкамі індывідуальнай абароны інш.