Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Правядзенні маніторынгаў у сельскагаспадарчых арганізацыях Навагрудскага і Дзятлаўскага раёнаў

13.06.2023 – 14.06.2023 начальнік Навагрудскага міжраённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Стромскі І.С. і дзяржаўны інспектар Паўлавіч А.А. правяліманіторынгі і ў складзе мабільнай групы наведалі сельскагаспадарчыя арганізацыі Навагрудскага і Дзятлаўскага раёнаў,

Прадстаўнікі Дэпартамента пры абследаванні арганізацый у ходзе правядзення корманарыхтоўчых работ асаблівую ўвагу ўдзялілі пытанням:

  • допуску да эксплуатацыі тэхнічна спраўнай тэхнікі, машын і агрэгатаў;
  • забеспячэння і прымянення работнікамі сродкаў індывідуальнай абароны,
  • захавання патрабаванняў бяспекі пры правядзенні работ па закладцы зялёнай масы ў сянажныя траншэі і яе наступнай шлязе;
  • арганізацыі адпачынку і харчавання работнікаў, якія задзейнічаны на нарыхтоўцы кармоў.

З работнікамі арганізацый на працоўных месцах праведзены тлумачальныя гутаркі, службовым асобам указана па недапушчэнні парушэнняў заканадаўства аб ахове працы.

Па выніках абследаванняў падрыхтаваны рэкамендацыі па ўстараненню выяўленых недахопаў.