Асвета навучэнцаў г.Баранавічы і Баранавіцкага раёна па пытаннях заканадаўства аб працы і аб ахове працы
Дзяржаўныя інспектары працы Баранавіцкага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь наведалі школы г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна.
Прадстаўнікі Дэпартамента выступілі перад навучэнцамі па пытаннях заканадаўства аб працы і ахове працы. Акцэнтавалі ўвагу на наступныя тэмы:
- аб дазволеным узросце для заключэння працоўнай дамовы;
- аб максімальнай працягласці працоўнага часу непаўналетніх;
- аб аплаце працы непаўналетніх;
- аб дадатковых умовах для непаўналетніх;
- аб своечасовым правядзенні навучання, стажыроўкі, інструктажоў і праверкі ведаў працуючых па пытаннях аховы працы.
- аб наступствах грэбавання правіламі заканадаўства аб ахове працы.
Прывялі прыклады няшчасных выпадкаў на вытворчасці, якія адбыліся з непаўналетнімі.
Па выніках сустрэчы адказалі на ўсе пытанні.