Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Вытворчая нарада, арганізаваная раённым аб'яднаннем прафсаюзаў у сувязі з пачаткам уборачнай кампаніі

Галоўны дзяржаўны інспектар Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Макарук С.М. прыняў удзел у вытворчай нарадзе, арганізаванай раённым аб'яднаннем прафсаюзаў для спецыялістаў па ахове працы і старшынь пярвічных прафсаюзных арганізацый дзевяці сельскагаспадарчых арганізацый Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці ў сувязі з пачаткам уборачнай кампаніі.

У ходзе семінара Макарук С.М. праінфармаваў прысутных аб абставінах і прычынах няшчасных выпадкаў на вытворчасці, якія адбыліся ў 2023 годзе ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу ў час правядзення ўборачных работ.

Давёў да ведама ўдзельнікаў семінара патрабаванні заканадаўства аб ахове працы пры арганізацыі і правядзенні ўборачных работ, а таксама пры арганізацыі працы непаўналетніх і байцоў студэнцкіх атрадаў. Паінфармаваў аб тыповых парушэннях пры арганізацыі дадзенай працы.

У завяршэнні інспектар адказаў на пастаўленыя пытанні.