Прафілактычны семінар у г. Беразіно
Галоўны дзяржаўны інспектар Барысаўскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы і сацыяльнай абароне Рэспублікі Беларусь Анастасія Страздзе, 07.08.2025 у г. Беразіно прыняла ўдзел у прафілактычным семінары "Забяспечваем якасную бяспечную працу разам".
Семінар быў накіраваны на павышэнне адказнасці службовых асоб і работнікаў арганізацый Бярэзінскага раёна па забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы, папярэджанні няшчасных выпадкаў на вытворчасці.
Паколькі галоўная мэта такіх семінараў - папярэджанне вытворчага траўматызму, то перш за ўсё звярталі ўвагу на пытанні навучання работнікаў па ахове працы, правядзення інструктажоў па ахове працы, выпуск на лінію тэхнікі, правядзення медаглядаў, выкананне патрабаванняў бяспекі, працоўнай і вытворчай дысцыпліны, правядзенне перадрэйсавых медыцынскіх аглядаў работнікаў, забеспячэнне індывідуальнай абароны.