Прафілактычны семінар па ахове працы ў Жодзіна
Галоўны дзяржаўны інспектар Барысаўскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы і сацыяльнай абароне Рэспублікі Беларусь Хадаронак С.I., 06.08.2025 у г. Жодзіна прыняла ўдзел у прафілактычным семінары «Забяспечваем якасную бяспечную працу разам».
У актавай зале дзіцячай паліклінікі г. Жодзіна сабраліся кіраўнікі і спецыялісты, адказныя за арганізацыю аховы працы ў арганізацыях, старшыні прафсаюзных арганізацый.
Семінар быў накіраваны на павышэнне адказнасці службовых асоб і работнікаў арганізацый г. Жодзіна па забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы, папярэджанні няшчасных выпадкаў на вытворчасці.
Хадаронак С.I. звярнула ўвагу на пытанні навучання работнікаў па ахове працы, правядзення інструктажоў па ахове працы, выпуск на лінію тэхнікі, правядзення медаглядаў, выкананне патрабаванняў бяспекі, працоўнай і вытворчай дысцыпліны, правядзенне перадрэйсавых медыцынскіх аглядаў работнікаў, забеспячэнне работнікаў спецыяльнай вопраткай, абуткам, а таксама неабходнымі сродкамі індывідуальнай абароны.