Прафілактычныя мерапрыемствы ў Любанскім раёне
Галоўны дзяржаўны інспектар Слуцкага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Францкевіч І.А. прыняў удзел у рабоце мабільнай групы па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні бяспекі працы кіраўнікам і спецыялістам арганізацый аграпрамысловага комплексу, будаўнічай галіны і іншых арганізацый Любанскага раёна. Быў ажыццёўлены выезд у філіял КУП "Мінскаблдарбуд" "МРБУ", ААТ "Урэцкі", вытворчы цэх № 8 ААТ "Мінск-Крышталь" - кіруючая кампанія холдынгу "Мінск Крышталь груп", ДВУП "Урэцкі механічны завод", ДУА «Урэцкая сярэдняя школа" № 1 Любанскага раёна».
Па выніках абследаванняў Францкевічам І.А. выяўлена 51 парушэнне заканадаўства аб ахове працы, ёсць неабходнасць у адхіленні ад выканання работ 15 працуючых, дапушчаных да працы без правядзення з імі перыядычнай праверкі ведаў па ахове працы, 34 працуючых, дапушчаных да выканання работ без правядзення з імі паўторнага інструктажу па ахове працы.
Таксама ў мэтах прафілактыкі вытворчага траўматызму галоўным Францкевічам І.А. праведзены маніторынг у ААТ "Любанскі завод сценавых блокаў" (Любанскі раён), па выніках якога праведзена нарада з работнікамі па выкананні заканадаўства аб ахове працы. Пры наведванні ўказанай арганізацыі выяўлена 10 парушэнняў заканадаўства аб ахове працы.