Прэс-канферэнцыя па тэме "7 кастрычніка - Сусветны Дзень Дзеянняў за Дастойную Працу" ў Брэсце
На базе Брэсцкага абласнога аб'яднання прафсаюзаў адбылася прэс-канферэнцыя па тэме "7 кастрычніка - Сусветны Дзень Дзеянняў за Дастойную Працу" у якой прыняў удзел першы намеснік начальніка Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Кузняцоў С.Ю.
У мэтах прыняцця сумесных дзеянняў для забеспячэння бяспечных і здаровых умоў працы на вытворчасці прынята рашэнне аб далейшым узаемадзеянні па пытаннях аховы працы паміж Брэсцкім абласным упраўленнем Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы, Брэсцкім абласным аб'яднаннем прафсаюзаў і рэгіянальнымі СМІ.
Таксама ў рамках прэс-канферэнцыі адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу сярод журналістаў сродкаў масавай інфармацыі Брэсцкай вобласці "Годная праца-бяспечная праца", арганізатарамі якога ўжо на працягу пяці гадоў выступаюць Брэсцкае абласное ўпраўленне Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы і Брэсцкае абласное аб'яднанне прафсаюзаў.
Граматамі Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь узнагароджаны лаўрэаты конкурсу:
катэгорыя "Абласныя, гарадскія, раённыя друкаваныя СМІ" (намінацыя "Лепшы аўтарскі матэрыял аб дзейнасці прафсаюзаў, дзяржаўнай інспекцыі працы па ажыццяўленні грамадскага кантролю і дзяржаўнага нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы") - Конька Галіна, загадчык аддзела інфармацыі і навін Установы "Рэдакцыя газеты "Ляховецкі;
катэгорыя "Абласныя, раённыя, гарадскія тэлерадыёкампаніі (студыі тэлебачання)" (намінацыя "Лепшы аўтарскі сюжэт (радыёінфармацыя) аб дзейнасці прафсаюзаў, дзяржаўнай інспекцыі працы па ажыццяўленні грамадскага кантролю і дзяржаўнага нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы") - Іванцова Ірына Мікалаеўна, начальнік аддзела інфармацыі КУП "Пінск".