Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Прамая тэлефонная лінія ў Камянецкім райвыканкаме

22.02.2023 галоўны дзяржаўны інспектар Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Макарук С.М. прыняў удзел у прамой тэлефоннай лініі па пытаннях патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы і рабоце мабільнай групы Камянецкага райвыканкама.

У ходзе прамой тэлефоннай лініі галоўным дзяржаўным інспектарам дадзены тлумачэнні патрабавання заканадаўства аб ахове працы па пытаннях:

  • праходжання пазачарговых медыцынскіх аглядаў;
  • бясплатнага забеспячэння работнікаў малаком і іншымі раўнацэннымі харчовымі прадуктамі пры рабоце са шкоднымі рэчывамі;
  • адмовы работніка ад выканання работы ў выпадку незабеспячэння яго належнымі сродкамі індывідуальнай абароны;
  • парадку заключэння грамадзянска-прававых дагавораў.

Макарук С.М. таксама прыняў удзел у працы мабільнай групы Камянецкага райвыканкама, якая наведала ТАА «РайнаТрэйд» з мэтай кантролю выканання, выдадзеных раней рэкамендацый па ўстараненню парушэнняў заканадаўства аб ахове працы.

Па выніках абследавання вызначана, што выдадзеныя рэкамендацыі выкананы.