"Прамая тэлефонная лінія" па пытаннях аховы працы
04.10.2023 года Начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення Жулеў Я.У. сумесна з Першым намеснікам старшыні Віцебскага гарвыканкама Навацкім Д.У. і старшынёй Камітэта па працы занятасці і сацыяльнай абароны Віцебскага аблвыканкама Яфрэмавым Б.С. правёў у г. Віцебску ў рэдакцыі абласной газеты "Віцьбічы" "прамую тэлефонную лінію" па пытаннях аховы працы.
Грамадзянам, якія звярнуліся на «прамую тэлефонную лінію» былі дадзены тлумачэнні на праблемныя пытанні заканадаўства аб ахове працы па наступных кірунках: па забеспячэнні працаўнікоў сродкамі індывідуальнай абароны; па парадку праходжання папярэдніх медаглядаў; парадку допуску работніка да самастойнай работы пры выкананні работ павышанай небяспекі.