Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Практычны міжраённы семінар

27.04.2023 па ініцыятыве Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента і ў адпаведнасці з Планам мерапрыемстваў па рэалізацыі ў Магілёўскай вобласці палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны», зацверджаным рашэннем Магілёўскай вобл. .2022 № 59-14, і ў рамках тыдня нулявога траўматызму на базе Філіяла ААТ «БЕЛАЗ» - кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» - «Магілёўскі аўтамабільны завод імя С.М.Кірава» праведзены практычны міжраённы семінар па пытаннях заканадаўства аб ахове працы.

На семінары кіраўнікі і спецыялісты прамысловых арганізацый Кастрычніцкага раёна г. Магілёва на практыцы вывучылі патрабаванні па ахове працы пры эксплуатацыі тэрыторыі, вытворчых будынкаў і збудаванняў, пазнаёміліся з агульнымі пытаннямі арганізацыі работы па ахове працы, падрыхтоўкі работнікаў на вытворчасці, з арганізацыяй бяспечнай эксплуатацыі металаапрацоўчага, электрагазаварачнага. і пад'ёмна-транспартнага абсталявання.

У працы семінара прыняў удзел першы намеснік начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Малахаў Д.У.