Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Наведванне СУП "Ліпаўцы" ў Віцебскай вобласці

У рамках правядзення месячніка забеспячэння бяспечных умоў працы ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення веснавых палявых работ, мабільнай групай Віцебскага раённага выканаўчага камітэта з удзелам галоўнага дзяржаўнага інспектара аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Навіцкага І.В., праведзена наведванне СУП Ліпаўцы».

У працэсе наведвання вывучаны парадак выпуску тэхнікі на лінію і адпаведнасць яе патрабаванням аховы працы, парадак правядзення перадрэйсавага медыцынскага агляду, арганізацыя і правядзенне работ па рамонце аўтамабільнай і сельскагаспадарчай тэхнікі і інш.

Па выніках абследавання абсталявання было рэкамендавана забараніць эксплуатацыю 5 адзінак сельгастэхнікі, абсталявання і інструмента ў рэмайстэрнях, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі (зварачнае абсталяванне, прычапныя ўстройствы, слясарны інструмент і інш.). Таксама, інспектар абследаваў памяшканні фермы і ўказаў на неабходнасць прыпынення працы 3-х канвеераў сістэмы гноювыдалення.

У адрас арганізацый накіраваны рэкамендацыі аб устараненні парушэнняў патрабаванняў па ахове працы, выяўленых пры наведванні арганізацыі мабільнай групай.