Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Наведванне сельскагаспадарчых арганізацый Астравецкага і Ашмянскага раёнаў

Начальнік Смаргонскага міжраённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Шатохіна С.Ю. і галоўны дзяржаўны інспектар аддзела Ясевіч Н.А. у рамках месячніка бяспекі працы, які праводзіцца ў Гродзенскай вобласці, пры правядзенні ўборачных работ у складзе мабільных груп адпаведных райвыканкамаў наведалі сельскагаспадарчыя арганізацыі Астравецкага і Ашмянскага раёнаў.

Дзяржаўнымі інспектарамі выяўлены шэраг парушэнняў заканадаўства аб ахове працы, у тым ліку пры эксплуатацыі сельскагаспадарчых машын. На ўстараненне парушэнняў, якія не маглі быць аператыўна ліквідаваны на месцы, кіраўнікамі мабільных груп арганізацыям выдадзены рэкамендацыі.

З занятымі на работах работнікамі праведзены гутаркі па прафілактыцы вытворчага траўматызму, неабходнасці няўхільнага выканання патрабаванняў па ахове працы, а таксама дадзены адказы на пастаўленыя пытанні.