Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Наведванне сельскагаспадарчых арганізацый Слонімскага раёна

З мэтай павышэння адказнасці службовых асоб і работнікаў арганізацый аграпрамысловага комплексу па забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы, папярэджанні няшчасных выпадкаў на вытворчасці ў рамках праводзімага ў перыяд з 18.09.2025 па 18.10.2025 у Гродзенскай вобласці месячніка бяспекі пры правядзенні работ па нарыхтоўцы 18.09.2025 наведаў сельскагаспадарчыя арганізацыі Слонімскага раёна. Пры абследаванні асаблівая ўвага ўдзялялася на выкананне норм заканадаўства аб ахове працы пры эксплуатацыі корманарыхтоўчай, аўтатрактарнай і агрэгатаванай тэхнікі, забеспячэнні і выкарыстанні работнікамі сродкаў індывідуальнай абароны, захаванні норм бяспекі пры правядзенні работ па рамонце аўтатрактарнай тэхнікі, удзялялася ўвага на арганізацыю адпачынку і харчавання работнікаў. З работнікамі і службовымі асобамі арганізацый на працоўных месцах і ў месцах правядзення работ праведзены тлумачальныя гутаркі, службовым асобам указана па недапушчэнні парушэнняў заканадаўства аб ахове працы. Па выніках маніторынгу падрыхтаваны рэкамендацыі па ўстараненню выяўленых недахопаў.