Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Наведванне малочнатаварнай фермы "Поразава" СВК імя Дзеньшчыкова

У рамках правядзення «Месячніка бяспекі ў жывёлагадоўлі» 12 лютага 2025 года мабільная група Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта з удзелам галоўнага дзяржаўнага інспектара аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Ігнатовіча Рыгора Мікалаевічава наведала

У ходзе абследавання работнікам дадзены неабходныя растлумачэнні па бяспечных метадах і прыёмах выканання работ. У ходзе наведвання былі выяўлены парушэнні патрабаванняў аховы працы ў частцы прымянення работнікамі сродкаў індывідуальнай аховы, лесвіц, дапаможнага электраабсталявання і іншыя парушэнні.

Праведзены выбарачны агляд працуючых на прадмет знаходжання ў стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага ап'янення.

Са службовымі асобамі і работнікамі арганізацыі праведзены прафілактычныя гутаркі аб выкананні заканадаўства аб ахове працы.