Падвядзенне вынікаў у Віцебскім абласным упраўленні Дэпартамента
У Віцебскім абласным упраўленні Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы 10.03.2026 года адбылося падвядзенне вынікаў працы за 2025 год. У нарадзе прыняў удзел Начальнік упраўлення нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Вансовіч Вадзім Станіслававіч, намеснік Старшыні абласнога аб'яднання прафсаюзаў Вараб'ёў Уладзімір Анатольевіч.
На гэтым мерапрыемстве Першы намеснік начальніка ўпраўлення Ануфрыеў С.У. і Намеснік начальніка ўпраўлення - начальнік аддзела Сініцкая В.М. давялі да ведама ўдзельнікаў вынікі наглядна-прафілактычнай дзейнасці і вызначылі пытанні ўдасканалення ў ажыццяўленні нагляднай дзейнасці.
Прадстаўнік прафсаюза адзначыў рэзультатыўнасць узаемадзеяння ў пытаннях ажыццяўлення нагляду і прафілактыкі траўматызму ў арганізацыях Віцебскай вобласці, а таксама аб неабходнасці прадаўжэння гэтай работы ў 2026 годзе.
Начальнік упраўлення нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Вонсовіч В.С. і начальнік упраўлення Жулеў Я.В. вызначылі асноўныя задачы на 2026 год, якія павінны быць рэалізаваны ў мэтах зніжэння ўзроўню вытворчага траўматызму ў арганізацыях Віцебскай вобласці, у тым ліку, у частцы выяўлення і спынення парушэнняў заканадаўства аб працы. Пераможцы першага этапа конкурсаў Лепшы дзяржаўны інспектар працы ўпраўлення і Лепшы міжраённы аддзел былі ўзнагароджаны дыпломамі.