Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Пляшак В.Г. выступіў перад удзельнікамі семінара-нарады з тэмай "Асноўныя нормы і патрабаванні дзеючага заканадаўства для забеспячэння сістэмнай работы па пытаннях аховы працы ў арганізацыях спартыўнай галіны"

Намеснік начальніка Глыбоцкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Пляшак В.Г. прыняў удзел у пленарным пасяджэнні выязной рэспубліканскай семінара-нарады па пытаннях рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 "Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны" ў арганізацыях фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь", якая праводзіцца ў г. Паставы Віцебскай вобласці. У семінары-нарадзе прынялі ўдзел Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, намеснікі міністра, спецыялісты цэнтральнага апарата міністэрства, начальнікі галоўных упраўленняў спорту і турызму аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, кіраўнікі падпарадкаваных Мінспорту арганізацый, начальнікі аддзелаў (сектараў) спорту і турызму раённых (гарадскіх) .

Пляшак В.Г. выступіў перад удзельнікамі семінара-нарады з тэмай "Асноўныя нормы і патрабаванні дзеючага заканадаўства для забеспячэння сістэмнай работы па пытаннях аховы працы ў арганізацыях спартыўнай галіны". Праінфармаваў удзельнікаў семінара аб стане вытворчага траўматызму ў арганізацыях галіны, прывёў асобныя прыклады няшчасных выпадкаў і нагадаў аб неабходнасці забеспячэння выканання патрабаванняў нарматыўных актаў па ахове працы ў мэтах выканання работнікамі патрабаванняў Дырэктывы № 1 і зніжэння вытворчага траўматызму.

  • Яндекс.Метрика