Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Арганізацыі Савецкага раёна горада Гомеля пад наглядам мабільнай групы!

19.04.2023 галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Сафонаў У.Я. прыняў удзел у рабоце мабільнай групы адміністрацыі Савецкага раёна горада Гомеля, якая наведала вытворчыя плошчы ТАА «СПРАВА40» і ПГУП «Руд Буд».

У час выезду дзяржінспектарам Дэпартамента звернута ўвага службовых асоб на бяспеку працы пры эксплуатацыі тэхналагічнага абсталявання, на патрабаванні да пагрузачна-разгрузачных і складскіх работ.

Са службовымі асобамі праведзены прафілактычныя гутаркі аб выкананні заканадаўства аб ахове працы, выдадзены рэкамендацыі для ўстаранення выяўленых парушэнняў.