Анлайн-нарада, прысвечаная тэме "Выкананне патрабаванняў па ахове працы - залог бяспекі працуючага".
Намеснік начальніка аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Беленькі Міхаіл напярэдадні Сусветнага Дня Аховы Працы прыняў удзел у анлайн-нарадзе Гомельскай абласной натарыяльнай палаты Беларускай натарыяльнай палаты, прысвечанай тэме "Выкананне патрабаванняў па працуючага". У рамках нарады да слухачоў былі даведзены аператыўныя даныя Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы аб вытворчым траўматызме, а таксама закранута тэматыка актуальнасці праблемы выканання патрабаванняў па ахове працы на прадпрыемствах Рэспублікі Беларусь. Пасля асноўнай часткі выступлення дзяржаўны інспектар адказаў на пытанні, якія паступілі ад слухачоў.