Анлайн-семінар
12.06.2024 начальнік аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Людміла Васіленка прыняла ўдзел і выступіла з дакладам, на анлайн-семінары на тэму «Аб удасканаленні работы па кіраванні аховай працы ў арганізацыі» (у рэжыме відэаканферэнцыі) з кіраўнікамі і спецыялістамі арганізацый ЦСАН, дамоў-інтэрнатаў і ўпраўленняў па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва рай(гор)выканкамаў.
Васіленка Л.М. давяла да прысутных інфармацыю аб стане вытворчага траўматызму ў Гомельскай вобласці за 5 месяцаў 2024 год, правяла аналіз прычын траўміравання работнікаў, прапанавала шэраг напрамкаў у рабоце па папярэджанні вытворчага траўматызму.
У сваім выступленні Васіленка Л.М. паінфармавала аб асноўных зменах у Правілах расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў, агучыла алгарытм дзеянняў наймальніка пры надыходзе няшчаснага выпадку на вытворчасці.
Для ўпраўленняў па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва рай(гор)выканкамаў прывяла прыклады парадку разгляду заключэнняў спецыяльных расследаванняў няшчасных выпадкаў на вытворчасці пры наяўнасці віны службовых асоб, на пасяджэннях рай(гор)выканкамаў.