Навучанне ў ДУА «Старабарысаўская сярэдняя школа Барысаўскага раёна»
19.05.2023 намеснік начальніка Барысаўскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Касцюкоў А.Р. выступіў перад навучэнцамі ДУА "Старабарысаўская сярэдняя школа Барысаўскага раёна" на тэму "Асновы заканадаўства аб працы і аб ахове працы".
Навучэнцам даведзена інфармацыя аб патрабаваннях заканадаўства пры заключэнні працоўных дагавораў, аб прадастаўленні працоўным водпускаў, аб рэжыме працы і адпачынку працуючых, паняцце "ахова працы" і іншыя пытанні.