Навучальны семінар у Валожынскім райвыканкаме
25 студзеня 2023 года ў Валожынскім раённым выканаўчым камітэце Мінаблвыканкама галоўным дзяржаўным інспектарам Маладзечанскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Судніковіч К.А. прыняты ўдзел у навучальным семінары, арганізаваным для спецыялістаў юрыдычных і кадравых службаў арганізацый раёна, па пытаннях захавання патрабаванняў заканадаўства аб працы, а таксама патрабаванняў заканадаўства пры заключэнні грамадзянска-прававых дагавораў.
Удзельнікам семінара аказана метадычная дапамога, дадзены рэкамендацыі па недапушчэнні парушэнняў норм заканадаўства.