Навучальны семінар у Лідзе
28.04.2023 на базе ДУК “Лідская раённая бібліятэка ім. Я. Купалы» праводзіўся семінар па ахове працы, прысвечаны тэме Сусветнага Дня аховы працы 2023 года «Бяспечнае і здаровае працоўнае асяроддзе як асноўны прынцып і права ў сферы працы» у якім прыняў удзел намеснік начальніка Лідскай міжраённай інспекцыі працы Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Амельчанка А. Б.
Прадстаўнік Дэпартамента асвятліў пытанні, звязаныя з расследаваннем і ўлікам няшчасных выпадкаў на вытворчасці.
Семінар сабраў інжынераў па ахове працы, грамадскіх інспектараў па ахове працы, старшынь пярвічных прафсаюзных арганізацый, якія ўваходзяць у склад Гродзенскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.
Гэтае мерапрыемства было накіравана на прапаганду і распаўсюджванне ў падведамных арганізацыях перадавога вопыту ў галіне аховы працы.