Навучальны семінар у Кобрыне
17.03.2023 галоўны дзяржаўны інспектар Кобрынскага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Карабцова Л.М. прыняла ўдзел у навучальным семінары, праведзеным са спецыялістамі і навучэнцамі ва УА "Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж" па тэме: "Гарантыі маладым спецыялістам пры працаўладкаванні на працу".
На семінары былі паведамлены тыпавыя парушэнні заканадаўства аб працы, якія выяўляліся падчас правядзення прафілактычных мерапрыемстваў, у тым ліку і пры вывучэнні работы маладых спецыялістаў.
У завяршэнні свайго выступлення Карабцова Л.М. адказала на пытанні, якія паступілі.