Навучальны семінар у ДУ “Казлоўшчынскі сацыяльны пансіянат “Колас”
У дзяржаўнай установе «Казлоўшчынскі сацыяльны пансіянат «Колас», размешчаным у г.п. Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна праведзены навучальны семінар па пытаннях аховы працы з работнікамі гэтай арганізацыі. У пансіянаце каля 200 работнікаў, ёсць дапаможныя вытворчыя падраздзяленні.
У мерапрыемстве прыняў удзел дзяржаўны інспектар Навагрудскага міжраённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Паўлавіч А.А., які азнаёміў прысутных з прычынамі вытворчага траўматызму ў арганізацыях Дзятлаўскага раёна (у 2024 годзе ў Дзятлаўскім раёне адбыўся рост траўматызму з цяжкім зыходам) і тыповых парушэннях правіл і норм аховы працы, якія выяўляюцца пры правядзенні выбарачных праверак, маніторынгаў, спецыяльных расследаванняў няшчасных выпадкаў на вытворчасці. Былі выкладзены асноўныя патрабаванні да вытворчых працэсаў, патрабаванні пры эксплуатацыі абсталявання і арганізацыі працоўных месцаў. На ўсе пытанні, якія паступілі, былі дадзены вычарпальныя адказы.