Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Навучальны семінар у Брэсцкім раёне

28.03.2023 галоўны дзяржаўны інспектар Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Карчагін А.М. прыняў удзел у навучальным семінары па ахове працы, арганізаваны камітэтам па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама, які адбыўся ў цэнтры павышэння кваліфікацыі для навучання спецыялістаў па ахове працы (в. Чарнаўчыцы, Брэсцкі раён). Семінар праводзіўся са спецыялістамі сельскагаспадарчых арганізацый Брэсцкай вобласці па тэме «Класіфікацыя няшчасных выпадкаў і прафзахворванняў на вытворчасці, парадак паведамлення аб няшчасных выпадках, іх расследаванні і ўліку, афармленне дакументацыі. Віды, арганізацыя нагляду і кантролю за выкананнем заканадаўства па ахове працы, адказнасць за парушэнні патрабаванняў аховы працы. Характэрныя парушэнні патрабаванняў аховы працы ў арганізацыях АПК».

У ходзе семінара Карчагін А.М. праінфармаваў калектыў аб актуальных пытаннях захавання заканадаўства аб ахове працы. Таксама прысутным былі паведамлены асноўныя прычыны ўзнікнення выпадкаў вытворчага траўматызму. У завяршэнні выступлення адказаў на пытанні, якія паступілі.