Навучальны семінар у Брэсцкім раёне
17 сакавіка 2023 года галоўны дзяржаўны інспектар Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Карчагін А.М. прыняў удзел у навучальным семінары па ахове працы, арганізаваным Брэсцкім райвыканкамам, які адбыўся на базе сельскагаспадарчага прадпрыемства філіяла "Камароўка Агра" ААТ "Батчы" (Брэсцкі раён).
Семінар праводзіўся з кіраўнікамі і спецыялістамі структурных падраздзяленняў названага прадпрыемства па тэме “Адказнасць работнікаў за парушэнне заканадаўства аб ахове працы. Парадак арганізацыі працы па недапушчэнні траўматызму працаўнікоў».
У ходзе семінара Карчагін А.М. праінфармаваў калектыў аб актуальных пытаннях захавання заканадаўства аб ахове працы. Таксама прысутным былі паведамлены асноўныя прычыны ўзнікнення выпадкаў вытворчага траўматызму.
У завяршэнні выступлення адказаў на пытанні, якія паступілі.