Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Навучальны семінар па пытаннях заканадаўства аб ахове працы ў Оршы

Начальнік Аршанскага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Давідовіч Н.А. у рамках "Адзінага дня бяспекі", які праводзіцца на базе Дзяржаўнай установы "Аршанскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі" прыняў удзел у навучальным семінары па пытаннях заканадаўства аб ахове працы для службовых асоб і работнікаў установы.

Давідовіч Н.А. у ходзе сустрэчы азнаёміў прысутных з вынікамі работы арганізацый і прадпрыемстваў г. Орша і Аршанскага раёна за бягучы перыяд 2025 года, растлумачыўшы аператыўную інфармацыю аб стане вытворчага траўматызму і аналіз прычын няшчасных выпадкаў у арганізацыях рэгіёну.

Давідовіч Н.А. прывёў прыклады няшчасных выпадкаў, якія адбыліся па віне службовых асоб арганізацыі і па віне саміх работнікаў, асаблівую ўвагу звярнуў на няшчасныя выпадкі, якія адбыліся з работнікамі, якія знаходзіліся ў момант траўміравання ў стане алкагольнага ап'янення.

У ходзе семінара былі дадзены тлумачэнні і адказы на пытанні, якія паступілі.