Навучальны семінар па пытаннях захавання заканадаўства аб ахове працы з кіраўнікамі і галоўнымі інжынерамі сельскагаспадарчых арганізацый Аршанскага раёна
11 чэрвеня 2024 года ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аршанскага раённага выканаўчага камітэта, у рамках месячніка забеспячэння бяспечных умоў працы ў перыяд правядзення масавых работ па нарыхтоўцы траў і ўборцы кармавых культур у арганізацыях аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці, начальнікам Аршанскага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення дзяржаўнай інспекцыі працы Давідовічам Н.А., з удзелам супрацоўнікаў ДАІ УУС Аршанскага райвыканкама, а таксама загадчыка сектара па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аршанскага райвыканкама праведзены навучальны семінар па пытаннях захавання заканадаўства аб ахове працы з кіраўніком галоўнымі інжынерамі сельскагаспадарчых арганізацый Аршанскага раёна.
Давідовіч Н.А. азнаёміў удзельнікаў семінара з інфармацыяй аб стане вытворчага траўматызму ў арганізацыях Аршанскага раёна і мерах па прафілактыцы і папярэджанні няшчасных выпадкаў на вытворчасці. Удзельнікам семінара даведзена інфармацыя аб патрабаваннях заканадаўства, накіраваных на забеспячэнне бяспечнай вытворчасці работ па корманарыхтоўцы.
У ходзе правядзення семінара начальнік Аршанскага міжраённага аддзела Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Давідовіч Н.А. адказаў на пытанні ўдзельнікаў семінара.