Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Навучальны семінар па пытаннях аховы працы з работнікамі ТАА "Белтэрміз"

У ТАА «Белтэрміз», размешчаным у Дзятлаве, праведзены навучальны семінар па пытаннях аховы працы з работнікамі ТАА «Белтэрміз». ТАА «Белтэрміз» - высокатэхналагічнае прадпрыемства, якое займаецца вытворчасцю папярэдне ізаляваных пенапаліурэтанам стальных і ацынкаваных труб у поліэтыленавай і сталёвай абалонцы. Колькасць - 52 работнікі.

У мерапрыемстве прыняў удзел дзяржаўны інспектар Навагрудскага міжраённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Паўлавіч А.А., які азнаёміў прысутных з прычынамі вытворчага траўматызму ў арганізацыях Дзятлаўскага раёна (у 2024 годзе ў Дзятлаўскім раёне адбыўся рост траўматызму з цяжкім зыходам) і тыповых парушэннях правіл і норм аховы працы, якія выяўляюцца пры правядзенні выбарачных праверак, маніторынгаў, спецыяльных расследаванняў няшчасных выпадкаў на вытворчасці. Былі выкладзены асноўныя патрабаванні да вытворчых працэсаў, патрабаванні пры эксплуатацыі абсталявання і арганізацыі працоўных месцаў. На ўсе пытанні, якія паступілі, былі дадзены вычарпальныя адказы.