Навучальны семінар па пытаннях аховы працы
У рамках рэспубліканскага мерапрыемства «Беларускі тыдзень прадпрымальніцтва» Веткаўскі райвыканкам з удзелам галоўнага дзяржаўнага інспектара аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Вячаслава Сафонава арганізаваў правядзенне навучальнага семінара па пытаннях аховы працы для кіраўнікоў арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці, утвораных у 2023 годзе.
У сваім выступленні прадстаўнік Дэпартамента расказаў аб абавязках наймальніка, а менавіта:
ажыццяўляць навучанне, стажыроўку, інструктаж і праверку ведаў працуючых па пытаннях аховы працы;
прымаць лакальныя прававыя акты, якія змяшчаюць патрабаванні па ахове працы;
ажыццяўляць кантроль за выкананнем заканадаўства аб ахове працы работнікамі;
інфармаваць працуючых аб стане ўмоў і аховы працы на рабочым месцы, існуючай рызыцы пашкоджання здароўя і сродкаў індывідуальнай абароны, кампенсацыі па ўмовах працы.
Пасля выступлення Вячаслаў Сафонаў даў адказы на зададзеныя пытанні.