Навучальны семінар па ахове працы ў ДЛГУ «Камарынскі лясгас»
30.06.2025 галоўны дзяржаўны інспектар Рэчыцкага міжраённага аддзела Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Канстанцін Шамолаў прыняў удзел у навучальным семінары па ахове працы на тэму «Арганізацыя штодзённага кантролю за выкананнем патрабаванняў па ахове працы. Афармленне часопісаў кантролю», які праходзіў у ДЛГУ «Камарынскі лясгас».
У семінары прынялі ўдзелу майстры, ляснічыя, начальнікі структурных падраздзяленняў ДЛГУ «Камарынскі лясгас».
У сваім дакладзе прадстаўнік Дэпартамента азнаёміў прысутных з парадкам правядзення кантролю за выкананнем патрабаванняў па ахове працы ў арганізацыях, а таксама паведаміў якія неабходна запаўняць дакументы па выніках кантролю.