Навучальны семінар па ахове працы
11.09.2023 галоўным дзяржаўным інспектарам Полацкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Грусцовым Віктарам Пятровічам па выніках правядзення спецыяльнага расследавання няшчаснага выпадку на вытворчасці, які адбыўся з работнікам ААТ «Нафтазаводмантаж» пры выкананні работ на вышыні, праведзены калектыў.
Удзельнікам семінара даведзены вынікі праведзенага расследавання па факце здарэння, а таксама інфармацыя аб траўматызме ў арганізацыях, падпарадкаваных Міністэрству архітэктуры і будаўніцтва Рэспубліцы Беларусь і падрабязна разабраны выпадкі вытворчага траўматызму, дапушчаныя ў арганізацыях г. Наваполацка за мінулы перыяд 2023 года і прычыны.
З работнікамі арганізацыі праведзена прафілактычная размова аб прадугледжанай заканадаўствам адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне патрабаванняў па ахове працы.