Навучальны семінар на базе КУП "Слуцкая ЖКГ"
Намеснік начальніка Слуцкага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Гурына А.І. прыняла ўдзел у навучальным семінары з грамадскімі інспектарамі па ахове працы, арганізаваным Мінскай абласной арганізацыяй Беларускага прафесійнага саюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў на базе КУП "Слуцкая ЖКГ", дзе выступіла з дакладам: "Тыповыя парушэнні заканадаўства аб ахове працы, выяўленыя абласным упраўленнем Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы і асноўныя прычыны вытворчага траўматызму на прадпрыемствах і арганізацыях Мінскай вобласці».