Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Навучальны семінар Камянецкага раёна

Галоўны дзяржаўны інспектар Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Макарук С.М. прыняў удзел у навучальным семінары, арганізаваным Камянецкім раённым выканаўчым камітэтам з удзелам раённага аб'яднання прафсаюзаў і прадстаўнікоў іншых кантрольна-наглядных органаў для кіраўнікоў наваствораных арганізацый малога і сярэдняга бізнесу і зарэгістраваных на тэрыторыі Камянецкага раёна.

У ходзе нарады Макарук С.М. праінфармаваў прысутных аб абставінах і прычынах няшчасных выпадкаў на вытворчасці, якія адбыліся ў 2024 годзе ў арганізацыях вобласці, спыніўся на патрабаваннях заканадаўства аб ахове працы пры арганізацыі работы па ахове працы ў навастворанай арганізацыі. Паінфармаваў аб тыповых парушэннях пры арганізацыі дадзенай працы.

У завяршэнні інспектар адказаў на пастаўленыя пытанні. Удзельнікам нарады быў прадэманстраваны відэафільм Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы аб вытворчым траўматызме.