Навучальны семінар для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа № 11 г. Віцебска»
Галоўны дзяржаўны інспектар абласнога ўпраўлення Бяляева М.У. правяла навучальны семінар для навучэнцаў ДУА "Сярэдняя школа № 11 г. Віцебска", у якім прынялі ўдзел больш за 40 вучняў.
У ходзе правядзення семінара Бяляевай М.У. былі агучаны пытанні заключэння працоўных дагавораў з непаўналетнімі, асаблівасці рэгулявання працы моладзі, гарантыі, прадугледжаныя заканадаўствам аб працы ў адносінах да асоб, якія не дасягнулі васемнаццаці гадоў.