Навучальны семінар для навучэнцаў ДУА "Гімназія №1 г. Віцебска імя Ж.І.Алфёрава"
Галоўны дзяржаўны інспектар абласнога ўпраўлення Бяляева М.У. правяла навучальны семінар для навучэнцаў ДУА «Гімназія №1 г. Віцебска імя Ж.І.Алфёрава», у якім прынялі ўдзел больш за 50 вучняў.
У ходзе правядзення семінара Бяляевай М.У. былі агучаны пытанні заключэння працоўных дагавораў з непаўналетнімі, асаблівасці рэгулявання працы моладзі, гарантыі, прадугледжаныя заканадаўствам аб працы ў адносінах да асоб, якія не дасягнулі васемнаццаці гадоў.