Навучальны семінар для кіраўнікоў штабоў студэнцкіх атрадаў і кіраўнікоў арганізацый Глыбоцкага раёна
На мінулым тыдні галоўны дзяржаўны інспектар Глыбоцкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Дулінец С.Ф. прыняла ўдзел у арганізаваным сумесна з Глыбоцкім раённым камітэтам ГА «БРСМ» навучальным семінары для кіраўнікоў штабоў студэнцкіх атрадаў і кіраўнікоў арганізацый Глыбоцкага раёна, якія прымаюць студэнцкія атрады.
Дулінец С.Ф. азнаёміла ўдзельнікаў семінара з інфармацыйным лістом Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы "Аб выкананні патрабаванняў заканадаўства пры арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў", растлумачыла пытанні прымянення асобных норм заканадаўства аб працы і аб ахове працы, звярнула ўвагу на тыповыя парушэнні заканадаўства, выяўленыя ў 2022 годзе пры правядзенні абследаванняў аб'ектаў , на якіх была арганізавана праца ўдзельнікаў студэнцкіх атрадаў.