Навучальны семінар для грамадскіх інспектараў і спецыялістаў сельскагаспадарчых арганізацый Мінскага раёна
Намеснік начальніка аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Сакулевіч Крысціна Міхайлаўна прыняла ўдзел у навучальным семінары з грамадскімі інспектарамі і спецыялістамі сельскагаспадарчых арганізацый Мінскага раёна. У ходзе семінара прадстаўнік Дэпартамента дала растлумачэнні аб унесеных змяненнях у Правілы расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў і прафесійных захворванняў; прыведзены асноўныя меры па папярэджанні вытворчага траўматызму, указала на асноўныя парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы, якія выяўляюцца ў ходзе нагляднай дзейнасці. На семінары прысутнічала 96 чалавек.