Навучальны семінар
19.04.2023 галоўны дзяржаўны інспектар Кобрынскага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Стоцкі С.М. прыняў удзел у навучальным семінары, арганізаванага Іванаўскім райвыканкамам, для спецыялістаў адказных за ахову працы арганізацый раёна, старшынь прафкамаў і грамадскіх інспектараў па ахове працы, дзе выступіў з дакладам на тэму «Аб стане вытворчага траўматызму арганізацыях Іванаўскага раёна і меры па яго прафілактыцы. Патрабаванні аховы працы пры эксплуатацыі абсталявання і арганізацыі працоўных месцаў».
У ходзе семінара слухачам:
- даведзена інфармацыя аб няшчасных выпадках на вытворчасці ў арганізацыях вобласці і Іванаўскім раёне;
- даведзены патрабаванні аховы працы пры эксплуатацыі абсталявання і арганізацыі працоўных месцаў;
- прадэманстраваны фільм аб прафілактыцы траўматызму і слайды з тыповымі парушэннямі заканадаўства аб ахове працы.
- аказана кансультатыўная і метадычная дапамога.