Навучальны семінар
12.01.2023 галоўны дзяржаўны інспектар Полацкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Качан Т.Г. прыняла ўдзел у навучальным семінары са спецыялістамі кадравых службаў арганізацый Полацкага раёна і г. Полацка, які праводзіўся Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Полацкага раённага выканаўчага камітэта.
Прадстаўнік Дэпартамента падрабязна асвятліла пытанні па прымяненні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2014 г. № 5 "Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацыі" (у рэдакцыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 кастрычніка 2021 г. № 6), указала тыповыя парушэнні працоўнага заканадаўства, якія здзяйсняюцца наймальнікамі пры прыёме на працу, растлумачыла наступствы невыканання нормаў працоўнага заканадаўства, адказала на пытанні, якія паступілі.