Навучальны практычны семінар
Віцебскае абласное ўпраўленне Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у выкананне Плана Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь па падрыхтоўцы і правядзенні ў 2023 годзе Адзінага Дня бяспекі сумесна з прадстаўніком Установы "Віцебскае абласное ўпраўленне МНС", начальнікам Цэнтра бяспекі жыцця узаемадзеяння з грамадскасцю Турковай Н.В., правялі навучальны практычны семінар па пытаннях выканання неабходных дзеянняў пры пажары, дзеянняў ва ўмовах іншых надзвычайных і няштатных сітуацый.
У ходзе правядзення семінара прадстаўнік МНС праінфармаваў аб сітуацыі з пажарамі ў Рэспубліцы Беларусь і ў Віцебскай вобласці, а таксама былі праведзены практычныя заняткі па дзеянні супрацоўнікаў Віцебскага абласнога ўпраўлення пры пажары і ва ўмовах надзвычайных і няштатных сітуацый.