Навучальныя заняткі па ахове працы
02.02.2023 галоўны дзяржаўны інспектар Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Карчагін А.М. прыняў удзел у навучальным занятку па ахове працы для кіраўнікоў і навучэнцаў ДУА "Сярэдняя школа в. Вялікія Матыкалы" (Брэсцкі раён) па тэме "Без траўматызму".
У ходзе заняткаў калектыў установы быў праінфармаваны аб актуальных пытаннях захавання заканадаўства аб ахове працы, былі паведамлены асноўныя прычыны ўзнікнення выпадкаў вытворчага траўматызму. У завяршэнні выступлення адказаў на пытанні, якія паступілі.