Навучальныя семінары для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа № 22 г. Віцебска» і ДУА «Сярэдняя школа № 29 г. Віцебска імя В.У.Піменава»
Галоўны дзяржаўны інспектар абласнога ўпраўлення Бісягін І.С. правёў навучальныя семінары для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа № 22 г. Віцебска» і ДУА «Сярэдняя школа № 29 г. Віцебска імя В.В.Піменава», удзел у якіх узялі больш за 70 вучняў.
У рамках правядзення семінараў Бісягіным І.С. былі агучаны пытанні афармлення працоўных адносін з непаўналетнімі, рэжыму працоўнага часу і часу адпачынку, асаблівасці рэгулявання працы моладзі, гарантыі, прадугледжаныя заканадаўствам аб працы ў адносінах да асоб, якія не дасягнулі васемнаццаці гадоў.