Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Навучальныя семінары для індынавучальных семінары для індывідуальных прадпрымальнікаў і кіраўнікоў юрыдычных асоб Стаўбцоўскага раёна

У мэтах паляпшэння ўзаемадзеяння і каардынацыі дзейнасці суб'ектаў сацыяльнага партнёрства ў галіне аховы працы, аказання практычнай і метадычнай дапамогі, намеснік начальніка Стаўбцоўскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Міністэрства працы і сацабароны Рэспублікі Беларусь Анікейчык І.У. сумесна з прадстаўнікамі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Стаўбцоўскага райвыканкама, ІМПЗ Рэспублікі Беларусь па Стаўбцоўскім раёне, Стаўбцоўскага РАНС, у верасні праведзены семінары з індывідуальнымі прадпрымальнікамі і кіраўнікамі юрыдычных асоб Стаўбцоўскага раёна на базе Шашкоўскага камітэтаў.

У ходзе семінараў з удзельнікамі мерапрыемстваў абмяркоўвалася рэалізацыя палажэнняў Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, Закона Рэспублікі Беларусь "Аб ахове працы" і ажыццяўленне комплексу мер, накіраваных на вырашэнне задач па дасягненню мэты дзяржаўнага кіравання аховай працы на тэрытарыяльным узроўні і забеспячэнне канстытуцыйных правоў грамадзян на здаровыя і бяспечныя ўмовы.

Таксама ўдзельнікам мерапрыемстваў даведзены звесткі:

* аб вытворчым траўматызме ў Стаўбцоўскім раёне ў мінулым перыядзе 2025 года;

* аб парушэннях заканадаўства аб працы і аб ахове працы, выяўленых у ходзе ажыццяўлення нагляду за выкананнем заканадаўства аб працы і аб ахове працы;

* аб не недапушчэнні выплаты заработнай платы «У канвертах».

Даны адказы на пытанні, якія паступілі ад удзельнікаў семінара.