Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Навучальныя семінары

У рамках Месячніка бяспечных умоў працы ў час падрыхтоўкі і правядзення веснавых палявых работ у Віцебскай вобласці галоўны дзяржаўны інспектар Глыбоцкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Дулінец С.Ф. прыняла ўдзел у навучальных семінарах па пытаннях заканадаўства аб ахове працы, арганізаваных Шаркаўшчынскім і Глыбоцкім райвыканкамамі для спецыялістаў па ахове працы сельскагаспадарчых арганізацый.

Дзяржінспектар Дэпартамента Дулінец С.Ф. азнаёміла спецыялістаў з тыповымі няшчаснымі выпадкамі, якія здараюцца на прадпрыемствах АПК, і іх прычынамі. Звярнула ўвагу спецыялістаў на абавязак работадаўцы па: - прызначэнню адказных службовых асоб за бяспечнае правядзенне асобных відаў работ, уключаючы работы з прымяненнем пестыцыдаў (аграхімікатаў); - забеспячэнню парадку выпуску тэхнікі на лінію і адпаведнасць яе патрабаванням аховы працы, парадку правядзення перадрэйсавага медыцынскага агляду, арганізацыі і правядзенню работ па рамонце аўтамабільнай і сельскагаспадарчай тэхнікі. Растлумачыла змены ў нарматыўныя прававыя акты па ахове працы, якія ўступілі ў законную сілу, і адказала на пытанні, якія паступілі.

У семінарах таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі ўпраўленняў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, МНС, МУС, раённых цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі, прадстаўнікі раённых прафсаюзных арганізацый работнікаў АПК.