Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Навучальныя курсы для Магілёўскай вобласці

Магілёўскім абласным упраўленнем Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы арганізавана правядзенне аднадзённых навучальных курсаў па пытаннях рэалізацыі заканадаўства аб працы і аб ахове працы для кіраўнікоў арганізацый вытворчай сферы раёнаў Магілёўскай вобласці.

Галоўнымі дзяржаўнымі інспектарамі Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Церамавым А.М. і Труханам С.В. для кіраўнікоў арганізацый вытворчай сферы Бялыніцкага раёна праведзены аднадзённы навучальны курс па пытаннях рэалізацыі заканадаўства аб працы і ахове працы.

Кіраўнікам арганізацый была даведзена інфармацыя па асноўных пытаннях заканадаўства аб працы і аб ахове працы. Таксама Церамовым А.М. да ведама ўдзельнікаў курсаў даведзена новая рэдакцыя Правілаў расследавання няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў.

На навучальным курсе прысутнічала 25 кіраўнікоў арганізацый раёна.

На пастаўленыя пытанні дадзены вычарпальныя адказы.

  • Яндекс.Метрика