Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Абласны семінар у Камітэце па працы Віцебскага аблвыканкама

Першы намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Ануфрыеў С.У. прыняў удзел у абласным семінары арганізаваным Камітэтам па працы Віцебскага аблвыканкама на тэму "Развіццё прафесійных кампетэнцый пачынаючых спецыялістаў па ахове працы".

У дадзеным мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 100 спецыялістаў па ахове працы толькі пачынаючых сваю працоўную дзейнасць па гэтым напрамку. Ануфрыеў С.У. давёў да ведама ўдзельнікаў семінара аналіз прычын вытворчага траўматызму і асноўныя характэрныя парушэнні, якія з'явіліся прычынамі траўміравання работнікаў у бягучым перыядзе 2026 года.

Растлумачыў асноўныя патрабаванні правілаў расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 студзеня 2004 г. № 30 (у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21.11.2025 № 660), якія вызначаюць парадак уліку, расследавання няшчасных выпадкаў, а таксама парадак афармлення, рассылкі матэрыялаў расследавання і інш. пытанні па расследаванні, а таксама адказаў на пытанні ўдзельнікаў семінара на прыкладах практычнага прымянення нормаў парадку правядзення расследавання няшчасных выпадкаў на вытворчасці, якія праводзяцца самім страхавальнікам.

Удзельнікам быў паказаны відэасюжэт пра выпадкі вытворчага траўматызму.

Іншыя лектары, прадстаўнікі: Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама, УА "Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт" выступілі па пытаннях норм заканадаўства, якія вызначаюць асновы арганізацыі сістэмнай работы па ахове працы, прафілактыцы вытворчага траўматызму і вядзенню адпаведнай дакументацыі па ахове працы, а таксама арганізацыі работы па правядзенні атэстацыі працоўных месцаў. Прадстаўнік адной з базавых арганізацый вобласці падзяліўся практычным вопытам у рабоце па ахове працы, расставіўшы важныя акцэнты ў працоўных працэсах спецыяліста службы аховы працы.