Абласны семінар-нарада па ахове працы ў Гомельскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб'яднанні
24.09.2025 Гомельскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб'яднаннем пры ўдзеле галоўнага дзяржаўнага інспектара аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Вячаслава Сафонава арганізаваны і праведзены абласны семінар-нарада па ахове працы. У рабоце названага мерапрыемства прынялі ўдзел начальнікі службаў аховы працы і спецыялісты па ахове працы падпарадкаваных лесагаспадарчых устаноў.
Размаўляючы са спецыялістамі, прадстаўнік Дэпартамента расказаў аб сітуацыі, якая склалася ў Гомельскай вобласці па вытворчаму траўматызму, а таксама аб сітуацыі з вытворчым траўматызмам у арганізацыях, падпарадкаваных Гомельскаму ДВЛГА. Прывёў прыклады шэрагу няшчасных выпадкаў на вытворчасці, у тым ліку прыклады выпадкаў, калі пацярпелыя знаходзіліся на працоўным месцы і ў працоўны час у стане алкагольнага ап'янення.
Падводзячы вынік сустрэчы, Вячаслаў Сафонаў рэзюмаваў: "Галоўнае - гэта работа непасрэдна ў працоўных калектывах, работа з людзьмі, накіраваная на прафілактыку, і наша агульная задача - папярэдзіць і не дапусціць здзяйсненне няшчаснага выпадку!"
Пасля чаго прадстаўнік Дэпартамента адказаў на зададзеныя пытанні.