Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Абласны семінар на базе Мазырскага доследнага лясгаса

11.06.2024 галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Вячаслаў Сафонаў прыняў удзел у выязным абласным семінары па ахове працы на базе Мазырскага доследнага лясгаса. Тэма семінара "Узаемадзеянне грамадскіх інспектараў па ахове працы з прадстаўнікамі наймальніка ў пытаннях прафілактыкі і папярэджання вытворчага траўматызму".

Удзельнікі мерапрыемства наведалі Слабадскі дрэваапрацоўчы цэх, дзе азнаёміліся з вытворчымі аб'ектамі, са створанымі тут здаровымі і бяспечнымі ўмовамі працы. Таксама пабывалі на дзялянцы Бакоўскага доследна-вытворчага лясніцтва, дзе на прафесійным узроўні быў прадэманстраваны прыклад арганізацыі бяспечнай вытворчасці работ пры распрацоўцы лесасекі.

Падчас пленарнай нарады прадстаўнік Дэпартамента інфармаваў удзельнікаў абласнога семінара аб асноўных новаўвядзеннях Правілаў расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў, а таксама прывёў прыклады няшчасных выпадкаў на вытворчасці і адказаў на зададзеныя з залы пытанні.